f В t
Мерапрыемсты сёння, 26 лістапада
Мерапрыемстваў на сёння не запланавана
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
“Студэнцкае самакіраванне: to be or…?””
18:00-21:00
Старынаўская,15

Ці есць ў беларускіх універсітэтах студэнцкае самакіраванне? Вы ўпэўнены? Мы маем тузін арганізацый, якія займаюцца усім па трошкі. Аднак, хто насамрэч прадстаўляе інтарэсы студэнцкай супольнасці?

Хутка ў БДУ з’явіцца Студэнцкая Асамблея – няўжо гэты крок на шляху да рэформаў нашай сістэмы вышэйшай адукацыі?

Ці будуць ўключаны рэкамендацыі і палажэнні ў новую рэдакцыю Кодэса аб Адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія прапанавалі студэнцкія арганізацыі і, ў прыватнасці, БАСС?

Дыскусію праводзяць эксперты ў галіне самакіравання.

Як дзейнічае сістэма самакіравання ва ўніверсітэтах Амерыкі і Еўропы, распавядуць нашыя госці.

Атрымайце адказ на простае пытанне: быць ці не быць студэнцкаму самакіраванню ў Беларусі.

Падрымка: Асамблея недзяржаўных арганізацый Беларусі (Асамблея НДА) ў арганізацыі мерапрыемстваў ( http://belngo.info)

БОСС –  Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання пры Інфармацыйна-практычнай ўстанове “Студэнцкая фабрыка-думак”.

 БОСС –гэта цэнтр які аб’ядноўвае лідараў і развівае арганізацыі студэнцкага самакіравання,каардынуе іх дзейнасць, а таксама імкнецца да  абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў студэнтаў, развіцця іх ініцыятыў.