f В t
Мерапрыемсты сёння, 26 лістапада
Мерапрыемстваў на сёння не запланавана
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
Ток-шоў “Я грамадзянін?”
18:30-20:30
Фабрыцыўса,4

У межах “Тыдня студэнта” “Студэнцкая Рада” праводзіць інтэрактыўнае ток-шоў “Я грамадзянін?” Які сэнс вы ўкладаеце ў гэтае слова? Які досвед у вас ёсць і што вы маеце на ўвазе, калі вымаўляеце гэтае слова? Грамадзянства бывае розным: актыўным і пасіўным, краіны і свету, можна глядзець на грамадзянства з боку палітыкі, ідэалогіі, філасофіі і г.д. І тая непаўторная сумесь адценняў гэтага слова і складае разуменне кожнага з нас.

Для таго, каб падвесці нейкую агульную рысу, паглядзець з розных бакоў на гэты панятак, запрашаем 13 лістапада ў 18.30 (дакладнае месца будзе вядома праз некалькі дзен). Фарматам абрана інтэрактыўнае ток-шоў, а гэта значыць, што да нас прыйдуць шаноўныя спікеры, актыўныя грамадзяне з вялікай літары Г – Вадзім Мажэйка (ЦРСІ) і Вольга Падамацька (БАСС). Але ж яшчэ мы пакідаем одно крэсла для вас! У кожнага будзе магчымасць па жаданні заняць гэтае крэсла і выказаць сваё меркаванне альбо даказаць сваю пазіцыю. Давайце разумець аднолькава!

Мадэратар інтэрактыўнага ток-шоў – Марыя Лукашук (“Студэнцкая Рада”), ей можна задаваць усі пытанні, якія датычацца мерапрыемства. Тэлефануйце +375291741284 альбо пішыце на maria_lukashuk@outlook.com.

Гэтае інтэрактыўнае ток-шоў з’яўляецца невялікай часткай трэнінгу пад назвай “Грамадская актыўнасць для імбрыкаў”, якая прадугледжвае грамадска-карысную дзейнасць – наведанне Дзіцячага дома. Даведацца больш пра гэта можна тут ці тут.