f В t
Мерапрыемсты сёння, 20 лістапада
Мерапрыемстваў на сёння не запланавана
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
Прэзентацыя вынікаў маніторынга
19:00-21:00
Фабрыцыўса,4

Студрады ва ўніверсітэтах выконваюць забаўляльную функцыю і не прымаюць самастойных рашэнняў. Студэнцкая актыўнасць не заахвочваецца і студэнт лёгка можа быць адлічаны за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю альбо выселены з інтэрната. Гэтыя і многія іншыя праблемы былі выяўленыя ў межах маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод студэнтаў. Больш падрабязна аб яго выніках вы зможаце даведацца на прэзентацыі 18 лістапада!

Па сутнасці, толькі студэнты могуць дакладна сказаць, што адбываецца ў сценах іх універсітэта і факультэта. І менавіта студэнты, у большасці выпадкаў, аказваюцца тым «слабым» звяном, чые правы і свабоды «спакойна» парушаюцца ў закрытым ад вачэй назіральнікаў прасторы ўніверсітэта.

Аднак грамадскія арганізацыі вырашылі гэтую сітуацыю паспрабаваць памяняць. У пачатку гэтага года быў працягнуты маніторынг парушэнняў правоў і акадэмічных свабод студэнтаў.

Маніторынг праводзіўся, у тым ліку, і з мэтай ацаніць прагрэс Беларусі ў выкананні прынцыпаў Балонскага працэсу. У 2012 годзе з-за таго, што Беларусь не прытрымлівалася асноўных прынцыпаў і каштоўнасцяў Балонскага процеса, такіх як акадэмічныя свабоды, універсітэцкая аўтаномія і ўдзел студэнтаў у кіраванні адукацыяй, заяўка Беларусі на ўступленне была адхіленая. Магчымая новая спроба ўступіць у Балонскі працэс будзе  зроблена ўжо ў пачатку 2015 года. Што паказаў маніторынг, і якія перспектывы гэта нясе Беларусі па ўступлення ў Балонскі працэс раскажуць:

Марына Штрахава – адзін з каардынатараў маніторынгу;

Уладзімір Дунаеў – экс-прарэктар ЕГУ, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта;

Алег Граблеўскі – юрыст, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта,

Сяргей Вятохін – дацэнт, былы прарэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта

Калі: 18 лістапада 19.00 – 21.00

Дзе: бізнес-клуб Imaguru, вул. Фабрыцыўса, 4

*Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод быў арганізаваны “Грамадскім Балонскім камітэтам” у партнёрстве з МПГ “Студэцкая Рада” і міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь”. Прэзентацыя вынікаў маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў праходзіць у межах “Тыдня студэнта”.