f В t
Мерапрыемсты сёння, 20 лістапада
Мерапрыемстваў на сёння не запланавана
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
“Human Integrity”
18:00-20:00
Паведамяць арганізатары

«Калі вы ведаеце просты адказ на пытанне пра вельмі

складаную сістэму, ведайце – ён першапачаткова няверны»

Сучасны фашызм не проста разглядзець у штодзённасці. Ён эвалюцыянуе, прыстасоўваецца і робіць усё, каб як мага даўжэй заставацца незаўважаным. Падчас семінара абмяркуем, што такое сучасны фашызм і як супрацьстаяць яму, у чым адрозненне ад нацызму, а таксама пра талерантнасць і тэндэнцыі ў сучасным свеце.

Вы можаце не ведаць, што такое Халакост. Можаце нават думаць, што гэта клей для шпалер. Можаце не паглядзець ні аднаго фільма пра Крыштальную ноч, не прачытаць ніводнай кнігі пра Асвенцым. Ваша жыццё бяспечнае, у ім ня трэба ведаць, чым фашызм адрозніваецца ад нацызму.

Ваша жыццё простае — вучоба ці праца, сябры, каханне, мары. Але ўся справа ў тым, што рэчы, якія змяняюць яго раптоўна, пачынаюцца паступова і непрыкметна. А калі нарэшце іх ўбачыш, становіцца занадта позна.

Чаго чакаць ад семінара:

Мы пагаворым аб тым, што такое сучасны фашызм і фашызойдныя тэндэнцыі, што можа ім супрацьстаяць у сучасным свеце і як кожны можа працаваць з сабой, каб фашызму ў свеце было менш. Тут жа будзем абмяркоўваць, што такое талерантнасць і ці заўсёды талерантныя паводзіны з’яўляюцца адказам сучасным выклікам чалавецтву.

Чаму гэта важна:

Сучасны фашызм не проста разглядзець у штодзённасці. Ён эвалюцыянуе, прыстасоўваецца і робіць усё, каб як мага даўжэй заставацца незаўважаным.

Яшчэ адна ня вельмі добрая навіна — фашызм будзе заўсёды, у любым грамадстве. Таму што ў кожным з нас сядзіць маленькі фашыст, якога важна ўмець кантраляваць.

Але ў нас ёсць магчымасць выбіраць, хто будзе кіраваць — ён намі ці мы ім.

16 лістапада (нядзеля), у Міжнародны дзень цярпімасці, з 18.00 да 20.00 адбудзецца ўводны курс па гуманітарным антыфашызме (Human Integrity). Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, запаўняйце анкету (клікай на спасылку) да 13 лістапада ўключна. Пра месца мы паведамім вам пасля запаўнення анкеты.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com і тэлефануйце па нумары +375291260612 (Наста).

Далучайцеся да падзеяў на Фэйсбуку і Вконтакте.

Даведка

Мерапрыемства пройдзе ў межах Міжнароднага тыдня асветніцкіх мерапрыемстваў «Крыштальная ноч — ніколі зноў!» 9-16 лістапад 2014 ад Моладзевай Праваабарончай Групы — Беларусь пры падтрымцы United (European Network against nationalism, racism, fascism and in support of migrants and refugees — Еўрапейская сетка супраць нацыяналізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў).

Таксама уводны курс праходзіць у межах «Тыдня студэнта» — шэрагу асветніцкіх, інфармацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня студэнтаў, які штогод адзначаецца 17 лістапада.