f В t
Мерапрыемсты сёння, 19 лістапада
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
Сіці-гейм
12:00-20:00
пр-кт Незалежнасці,34А

Тады табе да нас, на студэнцкую Сity Game, якая праводзіцца ў межах “Тыдня студэнта”! Пагуляць мы прапануем 16 лістапада, пачынаючы з 12-00.

Часам мы думаем, што ведаем усё пра той горад, у якім жывем : кожнае месца, вуліцу, закавулачак, ведаем, чаму яны так называюцца і можам з лёгкасцю іх знайсці. Але  мы не заўважаем дробязяў, якія таксама вельмі цікавыя і вартыя ўвагі.

У межах нашага студэнцкага тыдня мы б хацелі правесці для вас гульню, якая б дапамагла вам не толькі вельмі весела і творча правесці час, але і даведацца шмат новага і цікавага пра Менск і пра студэнцкія месцы ў ім.

Запрашаем усіх студэнтаў прыняць ўдзел у гульні 16 лістапада! Для таго, каб паўдзельнічаць, трэба зарэгістраваць сваю каманду з трох-пяці чалавек па наступнай спасылцы. Інфармацыя пра месца пачатку і астатнія падрабязнасці будуць высылацца камандам, якія прайшлі рэгістрацыю. Паспяшайся, колькасць удзельнікаў абмежаваная!

Для ўдзелу вам спатрэбяцца:

-тэлефон і/ ці іншыя гаджэты для творчых заданняў

– камфортная і цеплая вопратка

– добры настрой і шмат энергіі

Калі цябе зацікавіла мерапрыемства, але ты не можаш прыняць у ім удзел, прыходзь на іншыя мерапрыемствы нашага тыдня, а таксама распавядай пра гульню сябрам. Яны потым будуць шчыра ўдзячныя!

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Вікторыі па тэлефоне +375299175117 ці напісаўшы на пошту viktoriazhlobich@gmail.com.

Мерапрыемства пройдзе пры падтрымке  Асамблеі НДА.

Студэнт, лаві момант!