f В t
Мерапрыемсты сёння, 11 лістапада
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
Гісторыя свята

Адкуль пайшоў Міжнародны дзень студэнтаў?

 

Jan_Opletal

 

Міжнародны дзень студэнтаў — гэта дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў, які адзначаецца 17 лістапада. Чаму менавіта гэтая дата?

 

28 кастрычніка 1939 года ў акупаванай фашыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю ў гонар гадавіны заснавання Чэхаславацкай дзяржавы.
Войска акупантаў разагнала дэманстрацыю: пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Аплетал (Jan Opletal). Яго пахаванне таксама перарасло ў акцыю пратэсту, на якой былі арыштаваныя дзясяткі дэманстрантаў.

 

У адказ на акцыі, 17 лістапада 1939 года студэнцкія інтэрнаты Прагі і іншых буйных гарадоў Чэхаславакіі былі акружаныя фашыстамі. Больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і зняволеныя ў канцлагер. А дзявяцера актывістаў студэнцкага руху — пакараны смерцю без суда.

 

У той жа дзень Гітлер загадаў зачыніць усе ўніверсітэты на тэрыторыі Чэхаславакіі.

 

Праз два гады пасля трагічных падзеяў 17 лістапада 1941 года ў Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На ёй было вырашана ў гонар загінулых штогод адзначаць гэтую дату як Міжнародны дзень студэнтаў.