f В t
Мерапрыемсты сёння, 11 лістапада
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
Арганізатары

Студэнцкая Рада — недзяржаўная студэнцкая арганізацыя, асноўнай мэтай якой з’яўляецца абарона правоў студэнтаў, з’явілася  ў сакавіку 2008 года ў выглядзе ініцыятыўнай групы студэнтаў розных навучальных устаноў г. Мінска. Стварэнне арганізацыі было абумоўлена адсутнасцю якіх-небудзь незалежных студэнцкіх арганізацый і наяўнасцю шматлікіх праблем у студэнцкай сферы.

Задачы арганізацыі:

1. стварэнне механізмаў абароны правоў студэнтаў;

2. прадстаўленне інтарэсаў студэнтаў перад адміністрацыямі ВНУ, міністэрствам адукацыі Беларусі.

 

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў — няўрадавая студэнцкая арганізацыя. Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў стваралася як антыкамуністычная моладзевая арганізацыя. ЗБС паўстаў напрыканцы 80-ых гадоў як вынік працы нефармальных студэнцкіх груп, якія існавалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, медыцынскім і педагагічным інстытутах.

Задачы ЗБС:

1. павышэнне грамадзкай актыўнасці, інтэлектуальнага, культурнага ўзроўню студэнта;

2. пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў сферы адукацыі і навукі;

3. абарона правоў і інтарэсаў студэнтаў;

4. рэфармаванне сістэмы адукацыі, скіраванай на падвышэнне ўзроўню і эфектыўнасці навучання.

 

Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада (МСД-МГ) – маладзежнае грамадскае аб’яднанне, якое прытрымліваецца каштоўнасцяў дэмакратыі, свабоды, справядлівасці, салідарнасці і правоў чалавека. МСД-МГ выступае за абарону навакольнага асяроддзя, за гендэрную роўнасць, і абарону правоў меньшасцяў.

 

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання.

БОСС – Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання пры Інфармацыйна-практычнай ўстанове “Студэнцкая фабрыка-думак”. БОСС –гэта цэнтр які аб’ядноўвае лідараў і развівае арганізацыі студэнцкага самакіравання,каардынуе іх дзейнасць, а таксама імкнецца да абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў студэнтаў, развіцця іх ініцыятыў.

 

Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў, які дзейнічае ў рамках інфармацыйна-асветніцкай установы «ГЕДЕВС», зарэгістраванага ў маі 2011 года ў Мінску.

Мэты арганізацыі:

1. садзейнічаць з’яўленню новых студэнцкіх ініцыятыў і студэнцкіх лідэраў;
2. аказваць садзейнічанне ва ўзмацненні існуючых дэмакратычных студэнцкіх ініцыятыў;
3. садзейнічаць дэмакратызацыі існуючых універсітэцкіх студэнцкіх ініцыятыў;
4. садзейнічаць развіццю платформаў узаемадзеяння студэнцкіх актывістаў і ініцыятыў.

 

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”  добраахвотны саюз беларускіх моладзевых арганізацый, створаны для кансалідацыі іх дзейнасці ў сферы прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду аб’яднанняў, iншых канстытуцыйных правоў і свабод моладзевых арганізацый грамадзянскай супольнасці і маладых людзей Рэспублікі Беларусь.