f В t
Мерапрыемсты сёння, 11 лістапада
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
Семінар па правах студэнтаў
12:00-17:00
Віцебск, Кастрычніцкая 12

Ты нават не ўяўляеш, наколькі табе патрэбны гэты семінар. Ты абавязкова вып’еш кавы з сяброўкай ці пасядзіш за кампом у іншы дзень, а 19 лістапада прыходзь да нас за новымі ўнікальнымі ведамі! Трэба толькі зарэгістравацца.

Дзе? Калі? Хто?

Семінар “Правы студэнтаў простай мовай” пройдзе ў нядзелю (19.11.2017) з 12:00 да 17:00 у Віцебску ў Рэгіянальным рэсурсным цэнтры.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ і моладзь. Вядучыя семінара — маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Анлайн-заяўку на семінар можна запоўніць тут. Дэдлайн падачы заявак — 14 лістапада (уключна).

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.

Так пра што будзем казаць?

У першым блоку мерапрыемства мы паразмаўляем пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца правы чалавека і правы студэнтаў. Мы зразумеем, чым адрозніваюцца гэтыя правы ад інтэрэсаў і якім чынам можна іх абараняць. А таксама намалюем партрэт сапраўднага студэнта: яго/яе якасці, ролю і месца ва ўніверсітэце.

У другой частцы семінара гутарка пойдзе пра рэальныя метады змянення асяроддзя вакол сябе. Як Вы бачыце сваю будучыню? Як змяніць сваё жыццё ва універсітэце да лепшага? Мы будем казаць пра практычныя рэчы, што маюць моц перавярнуць вашы погляды на некаторыя працэсы, якія напаўняюць нашае жыццё тут і зараз.

Я — просты студэнт! Мабыць, мне не на ваш семінар..

Не дазволь такому памылковаму меркаванню перашкодзіць твайму развіццю. Часам, менавіта яно абмяжоўвае нас, пакідае на месцы і ў выніку вымушае пакутаваць з-за таго, што павінна прыносіць радасць.