f В t
Мерапрыемсты сёння, 26 лістапада
Мерапрыемстваў на сёння не запланавана
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
Семінар па правах студэнтаў
18:00-21:00
Мінск

Вы жадаеце ведаць, што такое правы студэнтаў і чаму гэта важна? Разабрацца з пытаннем, хто такі студэнт? Якія ёсць праблемы ў студэнтаў і якія дзеянні па іх вырашэнню можна распачаць самастойна? Даведайцеся 12 лістапада на семінары “Правы студэнтаў простай мовай” у Мінску! Дэдлайн падачы заявак 10.11.

Праграма семінара, які адбываецца ў межах фестываля “Тыдзень студэнта”, уключае тэорыю і філасофію правоў чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў, правы студэнтаў у грамадскім разрэзе, прававыя механізмы абароны правоў студэнтаў. Удзел у семінары – бясплатны.

Пра што семінар?

Першая частка семінара – пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека, бо яны неразрыўна звязаны з Правамі студэнтаў. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека.

Другая частка семінара прысвечана Правам студэнтаў і прававым механізмам абароны правоў студэнтаў і грамадзяніна.

Таксама мы пагутарым пра студэнцкую супольнасць і ўніверсітэт, якімі яны павінны быць. Паспрабуем разабрацца, якія ў студэнтаў ёсць праблемы і як іх можна вырашыць.

Вядучыя праграмы — маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Мінску 12 лістапада 2015 (чацвер) з 18.00 да 21.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 10 лістапада 2015 уключна.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правоў чалавека і правоў студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.