f В t
Мерапрыемсты сёння, 26 лістапада
Мерапрыемстваў на сёння не запланавана
Галоўная Гісторыя свята Арганізатары Кантакты 2016 2015 2014
Жывая бібліятэка
13:00-17:00
Мінск, вуліца Талбухіна, 4

“Жывая бібліятэка” – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых “кніг” выступаюць жывыя людзі са сваімі ўласнымі гісторыямі, людзі, якія ў сваім жыцці сутыкаюцца са стэрэатыпамі грамадства ў дачыненні да сябе і паспяхова іх пераадольваюць. Працуе “Жывая бібліятэка” проста: “чытачы” прыходзяць, выбіраюць “кнігу” і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часа. “Жывая бібліятэка” – гэта размовы, пытанні і адказы, усьмешкі і хваляванні. Эмоцыі і высновы, якія дапамогуць асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы ў тваёй галаве, паглядзець на іх з іншага боку.

Мы не абяцаем пазбавіць вас ад усіх стэрэатыпаў, але абяцаем, што пасля наведвання 14 лістапада (субота) “Жывой бібліятэкі” вы дакладна задумаецеся аб разнастайнасці свету і неабходнасці стэрэатыпаў у сваім жыцці.

Арганізатар – Моладзевая прафсаюзная група “Студэнцкая Рада”.

Як і заўжды Жывая бібліятэка пройдзе ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства забяспечвае Асамблея НДА.

Па ўсіх пытаннях можаце звяртацца да арганізатараў па пошце shyfliadka@gmail.com альбо па тэлефоне +375291870686 (Воля).